2011-03-28 13:38:17

Германія: сустрэча каталіцкіх біскупаў Германіі і Афрыкі


RealAudioMP3 28 сакавіка ў Мюнхене ў Германіі пачалася сустрэча паміж нямецкімі і афрыканскімі біскупамі. Гэта ўжо сёмая па ліку сустрэча такога ўзроўню. Сёлета яна прысвечана міграцыі жыхароў Афрыкі ў Еўропу. Да 2 красавіка іерархі абмяркуюць сумесныя меры, якія прадпрымаюць еўрапейскія дзяржавы для кантролю і абароны сваіх мяжаў, закрануць праблему наступстваў міграцыі для краін Еўропы і Афрыкі, вызначаць ролю, якую павінен граць Касцёл у гэтых працэсах.

Важным момантам знаходжання афрыканскай дэлегацыі ў Германіі будзе сустрэча з Прэзідэнтам краіны Крысціянам Вульфам, якая запланавана на чацвер 31 сакавіка.







All the contents on this site are copyrighted ©.