2011-03-28 13:03:29

Бэнэдыкт ХVI сустрэўся з арцыбіскупам Хрызастомам ІІ


RealAudioMP3 28 сакавіка Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі кіраўніка Праваслаўнай Царквы Кіпра архіепіскапа Хрызастома ІІ. Гэта была ўжо трэцяя сустрэча Бэнэдыкта ХVI з высокім праваслаўным іерархам. Першая прайшла ў 2007 г. у Ватыкане, а другая – у 2010 г. на Кіпры, калі Папа знаходзіўся там з апостальскім.

Падчас сённяшняга візіту у Ватыкан архіепіскап Хрызастом ІІ сустрэўся таксама з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіё Бэртонэ. Запланавана сустрэча высокага іерарха са старшынёй Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардыналам Куртам Кохам і кардыналам Леанарда Сандры, прэфектам Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў. Падчас свайго прабывання ў Ватыкане іерарх наведае таксама Папскую раду па культуры і Папскую раду па міжрэлігійным дыялогу і сустрэнецца з яе кіраўнікамі кардыналам Джанфранко Равазі і кардыналам Жан-Луі Таранам.

У Рэспубліцы Кіпр праваслаўныя складаюць пераважную большасць – 78%. Праваслаўная Царква Кіпра з’яўляецца адной з самых старажытных і мае вялікі аўтарытэт у краіне, бо яе дзейнасць моцна звязана з нацыянальнай гісторыяй. Арцыбіскуп Хрызастом ІІ кіруе ёй з 2006 года.







All the contents on this site are copyrighted ©.