2011-03-28 11:07:59

Апостальскі нунцый у Лондане прыме ўдзел у сустрэчы па сітуацыі ў Лівіі


RealAudioMP3 29 сакавіка Апостальскі нунцый у Лондане, арцыбіскуп Антоніо Менніні, у якасці назіральніка прыме ўдзел, у сустрэчы міністраў замежных спраў з больш чым 35 краін, якія сабраліся ў Лондане для абмеркавання ваеннай аперацыі ў Лівіі. Аб гэтым паведаміў кс. Фэдэрыка Ламбардзі, словы якога пацвердзіла сёння Міністэрства замежных спраў Вялікабрытаніі. Яго прадстаўнікі паведамілі таксама, што ў сустрэчы прымуць удзел генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун і старшыня Афрыканскага саюза Жан Пінг.

У пасяджэнні прымуць удзел не толькі прадстаўнікі краін, уцягнутых у ваенную аперацыю, а "шырокае кола краін і арганізацый, якія прадэманстравалі турботу аб лепшай будучыні для народа Лівіі".







All the contents on this site are copyrighted ©.