2011-03-27 14:10:11

Канстытуцыйны суд Перу адобрыў прысутнасць крыжоў у публічных установах


RealAudioMP3 Канстытуцыйны суд Перу пастанавіў, што прысутнасць у публічных установах Бібліі і крыжоў не супярэчыць свецкаму характару дзяржавы, і не парушае права чалавека на свабоду веравызнання. Суд пагадзіўся з тым, што Святое Пісанне і крыжы варта расцэньваць як выраз гісторыі, традыцыі і культуры краіны.

Такім чынам, было прызнана неабгрунтаваным патрабаванне перуанскага адваката Хорхе Мануэля Бустамантэ выдаліць рэлігійныя сімвалы з залаў пасяджэння судоў.

Нагадаем, што некалькі дзён таму Еўрапейскі суд па правах чалавека большасцю галасоў вынес падобнае рашэнне адносна Італіі аб прысутнасці крыжоў і іншых хрысціянскіх знакаў у школьных аўдыторыях. Не выключана, што ўрады краін Еўрасаюза будуць выкарыстоўваць гэтае рашэнне ў якасці падставы для перагляду сваіх законаў аб рэлігійных сімвалах.







All the contents on this site are copyrighted ©.