2011-03-25 12:50:09

ЮНЕСКА заклікае да абароны культурных аб’ектаў Лівіі


RealAudioMP3 23 сакавіка генеральны дырэктар ЮНЕСКА Ірына Бокова заклікала ўдзельнікаў ваенных дзеянняў у Лівіі да аховы культурных каштоўнасцяў у краіне. “Ваенныя дзеянні, якія накіраваныя на стварэнне зоны забароны палётаў, павінны праходзіць далёка ад помнікаў культуры”, - адзначыла яна. Спадарыня Бокова нагадала, што восем з дзесяці краін - удзельнікаў лівійскай кампаніі ратыфікавалі канвенцыю аб ахове культурных каштоўнасцяў падчас узброенных канфліктаў.

“Культурная спадчына ў Лівіі мае важнае значэнне для чалавецтва”, - заявіла генеральны дырэктар ЮНЕСКА. Яна адзначыла, што шматлікія ў гэтай краіне гістарычныя помнікі сведчаць аб вялікіх тэхнічных і мастацкіх талентах продкаў сучасных лівійцаў.

ЮНЕСКА падкрэслівае, што Гаагская канвенцыя ад 14 мая 1954 года аб ахове культурных каштоўнасцяў падчас узброенных канфліктаў
прадугледжвае адыход аб дзеянняў, якія выклікаюць знішчэнні помнікаў мастацтва і архітэктуры, бо апошнія не могуць быць мэтай знішчэння.








All the contents on this site are copyrighted ©.