2011-03-25 12:56:55

Фільм пра заснавальніка “Opus Dei”


RealAudioMP3 25 сакавіка ў Іспаніі пачаўся пракат фільма пра жыццё святога Хазэмарыі Эскрывы, заснавальніка “Opus Dei”. Рэжысёр фільма Роланд Ёффе сказаў, што праца над стужкай змяніла яго думкі аб веры і рэлігіі. “Зараз я паважаю веруючых людзей”, - падкрэсліў брытанскі рэжысёр. На яго думку адной з асноўных тэмаў фільма з’яўляецца “збаўленчае значэнне прабачэння”.

Прэлат Луіс Клавет, адзін з заснавальнікаў “Opus Dei” адзначыў, што ў фільме паказваецца “сіла характару Хасэмарыі Эскрывы і яго здольнасці да любові і прабачэння”.

Фільм прысвечаны часам грамадзянскай вайны у Іспаніі (1936-1939) і распавядае аб гісторыі сяброўства паміж двума хлопцамі: Хазэмарыяй Эскрыва і Манолам Торэсам. Музыку да фільма стварыў Эннё Морыконэ.








All the contents on this site are copyrighted ©.