2011-03-25 14:10:22

Першае вялікапоснае казанне айца Ранера Канталямэссы


RealAudioMP3 25 сакавіка, у першай палове дня, папа Бэнэдыкт ХVI разам з працаўнікамі Рымскай Курыш выслухаў першае велікапоснае казанне Прапаведніка Папскага дома, айца Ранера Канталямэсы. Сустрэча адбылася ў капліцы “Redemptoris Mater” у Апостальскім Палацы. Айцец Канталямэсса меў казанне на тэму: “А панад усім любоў” ( Кал. 3, 14). Казанне з’явілася своеасаблівым працягам адвэнтавых (перадкалядных) разважанняў аб перашкодах з якімі сутыкаецца евангелізацыя ў сучаснасці. Адной з такіх вялікіх перашкод Прапаведнік Папскага дома назваў лібэралізацыю любові, якая адмоўна ўплывае на сённяшнюю культуру і жыццё.

У святле Энцыклік папы Бэнэдыкта ХVI аб міласэрнасці: “Deus caritas est” і “Caritatis in veritate” разважанні айца Канталямэсы засяродзіліся на крыніцы любові, якой з’яўляецца Бог.

Наступныя велікапосныя казанні айца Ранера Канталямэссы адбудуцца 1, 8 і 15 красавіка.








All the contents on this site are copyrighted ©.