2011-03-25 16:22:55

Вена: сёння першая прэзентацыя ў свеце “YouCat”


RealAudioMP3 25 сакавіка ў Вене кардынал Крыстаф Шенборн прадставіў новы катэхізіс для моладзі “YouCat”. Гэта была першая сусветная прэм’ера гэтай публікацыі. У Ватыкане прэзентацыя запланавана на 13 красавіка.
“YouCat”падрыхтаваны ў форме пытанняў і адказаў заснаваны на Катэхізісе Каталіцкага Касцёла і яго Кампендыюме. “YouCat” быў створаны пад кіраўніцтвам кардынала Шемборна. Фатаграфіі ў публікацыі зрабілі самі маладыя людзі.
YouCat з’яўляецца найбуйнейшым хрысціянскім кніжным праектам у свеце. Падрыхтаваны да Сусветнага дня моладзі ў Мадрыдзе. Ён з’явіцца ў 15 мовах, у больш чым 700 тысяч копій як спецыяльны падарунак папы Бэнэдыкта ХVI для моладзі.
YouCat пісвае цэласнаснасць каталіцкай веры на мове зразумелай дла моладзі. Выданне падрыхтаванае ў форме пытанняў і адказаў, якія сведчаць аб развіцці розных тэмаў Катэхізісу Каталіцкага Касцёла. Катэхізм дапаўняецца здымкамі, цытатамі з Бібліі, святых і настаўнікаў Касцёла, а таксама пісьменнікаў і вядомых дзеячаў з іншых рэлігій і няверуючых.
13 красавіка падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане копію YouCat атрымае папа Бэнэдыкт ХVI.









All the contents on this site are copyrighted ©.