2011-03-24 12:50:54

Іран: хрысціяне перад судом за “блюзнерства” і “абразу ісламу”


RealAudioMP3 Пяцёра іранскіх хрысціян хутка паўстануць перад судом па абвінавачванні ў “блюзнерстве” і “абразе ісламу”, паведамляе арганізацыя “Сусветная хрысціянская салідарнасць” (Christian Solidarity Worldwide). Пратэстанцкі пастар і чацвёра свецкіх раней ужо былі асуджаныя так званым “рэвалюцыйным судом” у горадзе Шыраза на год турэмнага зняволення с фармуліроўкай “за злачынствы супраць ісламскага парадку”.

Асуджаныя хрысціяне былі арыштаваныя ў чэрвені 2010 г. па абвінавачванні ў “здрадзе, палітычных сустрэчах, блюзнерстве і злачынствах супраць ісламскага парадку”. Яны правялі 8 месяцаў у турме перш, чым былі адпушчаныя пад заклад у лютым гэтага года. Іх адвакат падаў апеляцыю з нагоды турэмнага тэрміну, да якога прысудзілі хрысціян. Зараз хадайніцтва знаходзіцца на разглядзе вышэйстаячай судовай інстанцыі.

Першапачаткова меркавалася, што іншыя абвінавачванні супраць гэтых пецярых хрысціян суд адхіліў. Аднак, зараз ім прад'яўлена дадатковае абвінавачванне ў “блюзнерстве”, якое зноў будзе разглядацца ў судзе ніжэйшай інстанцыі.

Палажэнне хрысціянаў у Іране ў апошні час усё больш пагаршаецца, і многія з іх ўсё часцей спрабуюць збегчы з краіны.

Дырэктар “Сусветнай хрысціянскай салідарнасці” Сцюарт Віндзорзаявіл упэўнены, што “міжнародная супольнасць павінна аказаць націск на Іран не толькі для таго, каб адмяніць несправядлівыя пакаранні, якім хрысціяне былі ўжо падвергнутыя, але таксама, каб дамагчыся іх апраўдання на маючым адбыцца судзе”. Па яго словах, Іран, які падпісаўся пад міжнародным Пагадненнем па грамадзянскіх і палітычных правах, абавязаны падтрымліваць міжнародныя стандарты рэлігійнай свабоды для ўсіх сваіх грамадзян і ўстрымлівацца ад самавольства пры вынясенні судовых рашэнняў.

З 72,6 мільёнаў жыхароў Ірана, паводле статыстыкі, хрысціянамі з'яўляюцца ад 2 да 3% насельніцтва.







All the contents on this site are copyrighted ©.