2011-03-24 16:10:04

Ямайка: Экуменічны форум за мір


RealAudioMP3 “Хрысціянскія супольнасці пакліканы даць адказ на выклікі, якія пагражаюць супольнасці людзей і акружаючаму асяродзю”, - з такім заклікам звярнуліся арганізатары Экуменічнага форума за мір, які пройдзе з 17 па 25 мая ў Кінгстане на Ямайцы. Форум з’яўляецца кульмінацыйнай часткай дзесяцігадовай праграмы па барацьбе з гвалтам, арганізаванай Сусветнай Экуменічнай Радай Цэркваў. У мерапрыемствах форума прымуць ўдзел тысячы лідэраў рэлігійных і грамадскіх арганізацый.

“Падчас сустрэчы мы абмяркуем усе плёны ініцыятываў, рэалізаваных за апошнія дзесяць гадоў, а таксама, тыя недахопы і памылкі, якія былі зроблены”, - патлумачыў мэты спаткання адзін з арганізатараў форума Фернанда Эннс. Сярод тэмаў, якія будуць разглядацца ўдзельнікамі сустрэчы: мір у грамадстве, мір на зямлі, мір у эканоміцы і мір паміж народамі.

“Неабходна распачаць вялікі спектр ініцыятыў, каб стварыць супольную аснову, грунтуючыся на якой, можна даваць сведчанне і паказаць практычнасць Божага міру, а таксама ўмацаваць пазіцыі рэлігійных арганізацый. Такім чынам, усе супольнасці і прыватныя асобы знойдуць магчымасць і натхненне для барацьбы з гвалтам”, - адзначыў дырэктар камісіі па міжнародным справам Сусветнай Экуменічнай Рады Цэркваў Мэцью Кунакара.







All the contents on this site are copyrighted ©.