2011-03-24 13:37:47

Украіна: главу Грэка-каталіцкай Царквы абяруць простай большасцю галасоў


RealAudioMP3 Главу Украінскай грэка-каталіцкай Царквы абяруць простай большасцю галасоў удзельнікаў сінода, які праходзіць цяпер у Львове.

Як паведамілі ў дэпартаменце інфармацыі Украінскай грэка-каталіцкай Царквы, напярэдадні ні адзін з кандыдатаў не змог набраць дзве трэція галасоў 40 удзельнікаў выбарчага сінода. У сувязі з гэтым з чацвярга ўдзельнікі будуць галасаваць па спрошчанай працэдуры: для абрання главы Царквы кандыдату будзе дастаткова набраць простую большасць галасоў.

У той жа час у дэпартаменце інфармацыі не паведамілі, за якіх менавіта кандыдатаў будзе праводзіцца галасаванне сёння.







All the contents on this site are copyrighted ©.