2011-03-24 15:01:13

Парыж: пачала працу ініцыятыва “Падворак язычнікаў”


RealAudioMP3 24 сакавіка, ў сядзібе ЮНЕСКА ў Парыжы, пачала працу ініцыятыва Папскай рады па культуры пад назвай “Падворак язычнікаў”. Ідэя гэтага праэкта, з’яўляецца плёнам разважанняў над словамі Святога Айца, прамоўленымі ў 2009 г. да прадстаўнікоў Рымскай курыі. Тады Бэнэдыкт XVI звярнуў увагу на неабходнасць дыялогу з тымі, хто хоць і не належыць да якой-кольвечы рэлігіі, хацеў бы “наблізіцца да Бога, нават, як да Невядомага”.

“Пытанне аб Богу павінна быць узнята, як самае важнае пытанне для чалавекага існавання”, - адзначыў Пантыфік. Акрамя таго Папа заахвоціў стварыць з боку Касцёла, “нешта накшталт “падворку язычнікаў”, які дазволіць чалавеку ўвайсці ў адносіны з Богам”. Неабходна прастора, якую “Езус заклікаў расчысціць ад знешніх спраў, бо яна можа стаць свабодным месцам для язычнікаў, якія прыходзяць маліцца адзінаму Богу. Такім чынам храм можа стаць домам малітвы для ўсіх народаў ... Нават калі яны не могуць прыняць удзел у таямніцах, для іх гэты храм прызначаны”, - сказаў у той час Папа.

Тэма мерапрыемстваў, які адбываюцца ў Парыжы – “Асвета, рэлігія, супольны розум”. У сённяшніх пасяджэннях прымалі ўдзел шматлікія прадстаўнікі свету палітыкі, эканомікі, культуры і рэлігіі. Падчас дакладаў былі закрануты пытанні аб неабходнасці міжкультурнага дыялога, аб яго палітычных, культурных і сацыяльных перспектывах, аб ролі жанчыны ў грамадстве, ролі дыялога ў спрыянні міру, аб месцы для Бога і веры ў сённяшнім грамадстве і інш.

Мерапрыемствы ў рамках праэкта “Падворак язычнікаў” працягнуцца заўтра. На іх заканчэнне, вечарам 25 сакавіка, на плошчы перад парыжскім катэдральным касцёлам Нотр-Дам, адбудзецца тэлемост, з дапамогай якога, сваё пасланне да ўдзельнікаў форума скіруе Бэнэдыкт XVI.







All the contents on this site are copyrighted ©.