2011-03-24 14:13:25

Дзень малітвы і посту да місіянераў мучанікаў


RealAudioMP3 24 сакавіка адзначаецца Дзень малітвы і посту да місіянераў мучанікаў. Касцёл узгадвае пастыраў, якія ў 2010 г. далі найвышэйшае сведчанне Евангеллю, ахвяраваўшы сваім жыццём.

Ініцыятыва Дня малітвы і посту каардынуецца Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў Італіі ў супрацоўніцтве з Моладзевым місіянерскім рухам і Папскімі місіянерскімі ініцыятывамі. Дата ўспаміну святароў мучанікаў была выбрана не выпадкова, менавіта 24 сакавіка 1980 г., падчас св. Імшы, быў забіты арцыбіскуп Сан Сальвадора Оскар Рамэро.

Дэвіз сёлетняга Дня малітвы і посту – “Трываць у надзеі”. Арганізатары падзеі прапануюць паразважаць у эсхаталагічным кантэксце над асобай місіянера, які аддае жыццё і працягвае справу Касцёла падтрымліваючы вернікаў падчас цяжкасцяў і выпрабаванняў. Забіты святар, такім чынам, становіцца “даўцам новай надзеі, крыніцай даверу і пасланнем, якое пераўзыходзіць час і прастору”.

Згодна са справаздачай, падрыхтаванай агенцтвам “Fides”, у 2010 г. у свеце было забіта 25 місіянераў і пастыраў. Сярод іх два біскупы, святары, законнікі і законніцы, семінарысты і свецкія, якія паходзілі з Амерыкі, Азіі, Афрыкі і Еўропы. Сярод кантынентаў, на якіх місіянеры часцей за ўсё аддавалі сваё жыццё, Амерыка, Азія і Афрыка.







All the contents on this site are copyrighted ©.