2011-03-23 11:50:33

Прэфект Кангрэгацыі па справах Духавенства: дыскусія аб цэлібаце – непатрэбна


RealAudioMP3 "Спрэчкі на тэму цэлібату святароў, безумоўна, не спрыяюць спакойнаму прыняццю маладым пакаленнем, адзнаго з самых важных элементаў святарскага жыцця", - адзначае на старонках сённяшняй "L'Osservatore Romano" кардынал Маўра Пьячэнца. Прэфект Кангрэгацыі па справах Духавенства рашуча абвяргае ідэю паўторнай дыскусіі па гэтым пытанні, мяркуючы, што яна шкодная.

Ватыканскі іерарх падкрэслівае, што не варта падвяргацца запалохванню і змене сваёй пазіцыі з-за тых, хто не разумее цэлібату і хацеў бы змяніць абавязковую касцёльную дысцыпліну. Нагадвае, што прэтэнзіі прыхільнікаў адмены цэлібату зведзены да сцвярджэнняў, што ён з'яўляецца толькі перадсаборнай мінуўшчынай і мае свае падставы выключна ў Кананічным праве.

Кардынал Пьячэнца адзначае, што гэтыя прэтэнзіі не маюць ніякай рэальнай асновы ні ў дакументах Другога Ватыканскага Сабора, ні ў папскім навучанні. "Цэлібат –гэта дар ад Пана, да добраахвотнага прыняцце якога і поўнага жыцця ў ім пакліканы святар", - кажа прэфект Кангрэгацыі па справах Духавенства.

На яго думку, толькі фальшывая трактоўка саборных тэкстаў можа прывесці да ўспрымання цэлібату як рэшткі мінулага, ад якой трэба вызваліцца. Гэтая пазіцыя не толькі няправільная гістарычна, тэалагічна і дактрынальна, але і шкодная з пункту гледжання духоўнага, пастырскага, місіянерскага, а таксама справы паклікання", - сказаў кардынал Пьячэнца.







All the contents on this site are copyrighted ©.