2011-03-23 13:01:40

"Парламент сусветных рэлігій" збярэцца ў Брусэлі


RealAudioMP3 Сустрэча "Парламента сусветных рэлігій" адбудзецца ў 2014 годзе ў Брусэлі, паведаміла агенцтва “KNA” са спасылкай на арганізатараў форуму. Мяркуецца, што ў сямідзённай сустрэчы прыме ўдзел больш за 10 тысяч чалавек, прадстаўнікоў розных рэлігій.

У сталіцы Еўрапейскага Саюза ўдзельнікі “Парламента сусветных рэлігій” прадэманструюць растучую шматканфесійнасць і мультыкультурнасць глабальнага грамадства.

Канчатковая праграма гэтага форуму будзе дапрацавана ў ходзе кансультацый з прадстаўнікамі рэлігійных супольнасцяў Брусэля. З 1993 года "Парламент сусветных рэлігій"праводзіць рэгулярныя сустрэчы ў розных гарадах свету. Апошняя адбылася ў 2009 годзе ў Мельбурне.







All the contents on this site are copyrighted ©.