2011-03-23 11:07:42

Беларусам не хапае дабрачыннасці


RealAudioMP3 У сусветным рэйтынгу дабрачыннасці брытанскага дабрачыннага фонду “Charities Aid Foundation” Беларусь заняла 106-е месца з 153, паведамілі БелаПАН у прадстаўніцтве фонду ў Маскве. Рэйтынг складзены па выніках даследавання, праведзенага фондам на падставе дадзеных сусветнага апытання кампаніі “Gallup”. Справаздача ахоплівае каля 95% насельніцтва свету.

Першае і другое месцы ў рэйтынгу падзялілі Аўстралія і Новая Зеландыя. Далей ідуць Канада і Ірландыя. У першай дзесятцы таксама Швейцарыя, ЗША, Нідэрланды, Вялікабрытанія, Шры-Ланка і Аўстрыя. Расія займае 138-е месца, Літва - 147-е, Украіна - 150-е.

Сусветны рэйтынг дабрачыннасці брытанскага фонду ўяўляе сабой сярэдняе арыфметычнае ад трох паказчыкаў: працэнт насельніцтва ў кожнай краіне, якое на працягу месяца, што папярэднічае даследаванню, рабіла дабрачынныя ахвяраванні арганізацыям, займалася валанцёрскай працай і аказвала непасрэдную дапамогу патрабуючым.

Як адзначае дырэктар Міжнароднага фонду “Шанс” Наталля Маханько, калі ў краінах Еўропы ёсць традыцыя пастаянных узносаў на дабрачыннасць, то ў Беларусі гэта амаль адсутнічае.







All the contents on this site are copyrighted ©.