Страсбург: “Даведнік па законе аб недыскрымінацыі”
21 сакавіка ў Страсбургу
старшыня Еўрапейскага суда па правах чалавека Жан-Поль Коста, з нагоды міжнароднага
дня барацьбы з дыскрымінацыяй, прэзентаваў “Даведнік па законе аб недыскрымінацыі”.
Базай для стварэння даведніка сталі асноўныя правы чалавека. Аўтары працы імкнуцца
дапамагчы ахвярам дыскрымінацыі ў Еўропе атрымаць кампетэнтную юрыдычную дапамогу.
У даведніку, першым ў сваім родзе, даступна і інтэгральна прадстаўнена сістэма законаў,
накіраваных на абарону ад дыскрымінацыі.
Дырэктар Агенцтва Еўрапейскага саюза
па асноўных правах Мортэн Кьерум, адзначыў, што выданне з’яўляецца практычным інструментам,
які дапаможа ў вырашэнні спрэчных пытанняў адносна дыскрымінацыі.