2011-03-22 15:54:00

Розныя погляды на ваеннае ўмяшальніцтва ў Лівіі


RealAudioMP3 У Каталіцкім Касцёле існуюць розные меркаванні адносна ваеннага ўмяшальніцтва ў Лівіі. Так, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Італіі кардынал Анджэло Баньяско сказаў, што “Евангелле кажа, аб абавязку ўмяшацца, каб выратаваць тых, хто знаходзіцца ў небяспецы. Спадзяюся, што ўсё пройдзе хутка, адпаведным і справядлівым чынам, з пашанай да гэтага няшчаснага народу”, - сказаў былы ваенны ардынарый.

Выданне італьянскага епіскапату “Avvenire” піша, што паветраныя налёты заходніх краін, гэта рэальныя ваенныя дзеянні, аднак апраўданыя гуманітарнымі прычынамі. “Гэта адказ на вайну, якую выказаў крывавы рэжым свайму народу”, - напісалі аўтары.

Таксама рэакцыя Апостальскай Сталіцы ў гэтым выпадку адрозніваецца, напрыклад, ад яе пазіцыі па Іраку.

Больш драмычна ацэньвае сітуацыю Апостальскі Вікарый Трыпалі, біскуп Джавані Марцінэллі. На яго думку, ваеннае ўмяшальніцтва пачалося заўчасна. Спасылаючыся на асабістае знаёмства з Муамарам Каддафі ён адзначыў, што ўмяшальніцтва заходніх краін не схіліць яго сысці ў адстаўку. Наадварот, яго рэакцыя будзе яшчэ больш рэзкай, заявіў іерарх.

Ваенную інтэрвенцыю ў Лівіі асуджаюць таксама каталіцкія пацыфісцкія арганізацыі. На думку італьянскай “Pax Christi”, перад распачаццем паветраных налётаў не былі вычарпаны ўсе дыпламатычныя сродкі. Увага звяртаецца таксама на крывадушнасць заходніх краін, асабліва Італіі, якая да нядаўняга часу па-сяброўску ставілася да Каддафі і прадавала яму зброю, хоць добра ведала, што ён прыгнятае свой народ і парушае правы чалавека.







All the contents on this site are copyrighted ©.