2011-03-22 14:12:22

Расшыфравана частка тэкстаў старажытных рукапісаў з Іарданіі


RealAudioMP3 Новую крыніцу сведчанняў аб Хрысце і апошніх гадах Яго зямнога жыцця, магчыма, здабудзе сусветная навука. Групе навукоўцаў удалося расшыфраваць частку сакральнага тэксту, нанесенага 2 тыс. гадоў таму на свінцовыя старонкі рукапісу.

Каля 70 кніг, кожная з якіх утрымоўвае некалькі прашытых дротам свінцовых старонак, былі знойдзены 5 гадоў таму на поўначы Іарданіі мясцовымі жыхарамі. Знаходка трымалася ў таямніцы, бо прадпрымаліся спробы прадаць гэтую старажытную бібліятэку.

Але пасля таго, як некалькі патэнцыйных пакупнікоў звярнуліся да навукоўцаў для правядзення экспертызы на сапраўднасць, аб скарбе даведалася шырокая грамадскасць. Паведамляецца, што на зробленыя з тонкага свінцу лісты нанесены зашыфраваны тэкст, аснова якога, старажытнаяўрэйская мова - іўрыт. Пры гэтым яго аўтары шырока выкарыстоўвалі і іерогліфы.







All the contents on this site are copyrighted ©.