Егіпет: копты-хрысціяне выказаліся супраць зменаў у Канстытуцыі
Па выніках рэферэндуму,
егіпцяне выказаліся за прыняцце паправак да Канстытуцыі. Сярод тых, хто прагаласаваў
“супраць”, – егіпецкія копты-хрысціяне. Ульрых Дэліўс, рэферэнт па Афрыцы “Таварыства
абароны прыгнечаных народаў” канстатуе, што “егіпецкія хрысціяне патрабуюць новую
Канстытуцыю, якая ўвяла б свецкі характар дзяржавы. Змена 9 артыкулаў Канстытуцыі
не вырашае праблемы”.
Копты патрабуюць, перш за ўсё, адмены 2-га артыкула асноўнага
закона, які ўстанаўлівае шарыят, як аснову прававой сістэмы дзяржавы. Паводле запісу,
“іслам з'яўляецца дзяржаўнай рэлігіяй, арабская мова – афіцыйнай дзяржаўнай мовай,
прынцыпы ісламскага шарыяту – галоўнай крыніцай права”.
Разам з коптамі некаторыя
ліберальныя і левыя партыі прагаласавалі супраць зменаў і запатрабавалі распрацоўкі
новай Канстытуцыі.
Па афіцыйных дадзеных, 77,2% адобрылі змены асноўнага закона
краіны, 22,8% выказаліся “супраць”.