2011-03-22 13:01:53

Германія: “школа трох рэлігій”


RealAudioMP3 У нямецкім горадзе Оснабрук пачне дзейнічаць “школа трох рэлігій”. Яна будзе створана на базе пачатковай “Johannisschule”. Назва застанецца, а вучэбная праграма кардынальна зменіцца. Прадстаўнікі каталіцкай, яўрэйскай і мусульманскай супольнасцяў дамовіліся аб рэалізацыі праекта мультырэлігійнай школы, адзінай у Ніжняй Саксоніі. Лютэранская супольнасць горада адмовілася ад удзелу ў праекце.

З 2012 г. каталіцкая “Johannisschule”, якая належыць архідыяцэзіі Оснабрук, ператворыцца ў каталіцкую прыватную школу для хрысціянаў, яўрэяў і мусульманаў. Муніцыпалітэт ўжо зацвердзіў планы архідыяцэзіі.

Побач з агульнаадукацыйнымі дысцыплінамі ў школе будуць вывучацца каталіцызм, юдаізм і іслам. Выхаванне “у духу талерантнасці” стаіць на чале навучальнага працэсу. Разам з “мультырэлігійнай” вучэбнай праграмай, у школе плануецца арганізаваць сумесны вольны час для вучняў і іх бацькоў, разам адзначаць рэлігійныя святы.







All the contents on this site are copyrighted ©.