У Францыі праходзіць форум аб праблемах старых людзей з асаблівасцямі псіхічнага развіцця
21-25 сакавіка ў Сэрнэ
(Францыя) праходзіць XIV Міжнародны экуменічны калоквіўм пад назвай “Чаканне жыцця
і псіхічныя асаблівасці развіцця: якая іх будучыня ў Еўропе?”.
Арганізатарамі
форуму з’яўляюцца члены грамадскіх арганізацый Францыі, Германіі, Люксембурга і Галандыі,
а яго мэта ў тым, каб стварыць еўрапейскую сетку па абмену вопытам у сферы нефармальнай
адукацыі асобаў сталага ўзросту з асаблівасцямі псіхічнага развіцця. Кожныя два гады
міжнародныя экуменічныя калоквіўмы аб’ядноўваюць людзей занятых у апецы над дзецьмі,
моладзю, дарослымі і старымі людзьмі з праблемамі псіхікі.
У гэтым годзе на
форуме ў Сэрнэ чакаецца прысутнасць каля 70 прадстаўнікоў з розных каталіцкіх і пратэстанскіх
грамадскіх арганізацый, якія дзейнічаюць у гэтай сферы. Яны сканцэнтруюць сваю ўвагу
на разважаннях аб працэссе старэння, разглядаючы яго ў кантэксце ўсяго жыцця. Таксама
размова пойдзе аб тым, якім чынам можна адрадзіць надзею ў асабістым і сямейным кантэксце
у гэтай дэлікатнай сферы. Удзельнікі сустрэчы спрабуюць адказаць на пытанне, якім
чынам можна дапамагчы хворым плённа пражыць апошні этап свайго зямнога жыцця.