2011-03-21 14:57:00

Румынія: урад хоча інвеставаць у касцёльную дабрачыннасць


RealAudioMP3 Румынскія ўлады разлічваюць на дапамогу рэлігійных супольнасцяў у барацьбе з беднасцю і неспрыяльнымі наступствамі эканамічнага крызісу. Дзяржаўныя ўлады заявілі, што гатовыя да фінансавання сумесных праектаў, асабліва з Праваслаўнай Царквой, якую запрашаюць да большай актыўнасці ў сферы дабрачыннасці. На праекты, якія адобрыць румынскае міністэрства працы, можа быць выдзелена нават 80 працэнтаў сродкаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.