2011-03-21 13:19:47

Каталіцкі Касцёл Швейцарыі ўпершыню правёў “Дзень юдаізму”


RealAudioMP3 У Каталіцкім Касцёле Швейцарыі 20 сакавіка ўпершыню прайшоў “Дзень юдаізму”. У будучым кожная 2-я нядзеля Вялікага посту будзе прысвечана мерапрыемствам, звязаным з гэтым новым святам. Член камісіі па каталіцка-яўрэйскаму дыялогу пры швейцарскай біскупскай канферэнцыі кс. Крысціян Руцісхаузэр заявіў, што не шмат католікаў усведамляе, што “хрысціянства мае трывалую сувязь з юдаізмам”.

“Дзень юдаізму” у Каталіцкім Касцёле Швейцарыі хацелі ўвесці яшчэ ў 90-я гады прошлага стагоддзя, але тады гэтая ініцыятыва пацярпела няўдачу, бо Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Швейцарыі адмовілася праводзіць яго ў нядзелю, не жадаючы пераключаць увагу вернікаў з літургічнай тэмы нядзелі толькі на адносіны з юдэямі.

Кс. Руцісхаузэн заявіў, што юдаізм і хрысціянства – гэта два “шляхі біблейскай гісторыі”, якія развіваюцца самастойна і ў той жа час маюць агульныя межы, ён канстатуе, што ў Каталіцкім Касцёле ў апошні час “сфармаваўся новы погляд на юдаізм”.







All the contents on this site are copyrighted ©.