2011-03-21 16:00:32

Кардынал Сандры: хрысціяне Усходу перажываюць актуальнасць мучаніцтва


RealAudioMP3 “Мір з’яўляецца лепшым лекам для таго, каб спыніць эміграцыю з Блізкага Усходу”, - нагадаў словы Бэнэдыкта XVI, кардынал Леанарда Сандры, прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў у сваім лісце ў падтрымку хрысціянаў, пражываючых у Святой Зямлі.

“Сінод Біскупаў для Блізкага Усходу і візіт Папы на Кіпр, паспрыялі вяртанню шматлікіх пілігрымаў у гістрачныя мясціны Езуса Хрыста, аднак яшчэ застаецца боль ад гвалту адносна хрысціянаў ва ўсходніх рэгіёнах, наступствы якога вельмі адчуваюцца ў Святой Зямлі”, - адзначыў іерарх.

“Хрысціяне Усходу перажываюць актуальнасць мучаніцтва і пакутуюць ад нестабільнасці і адсутнасці супакою. Важным сігналам з’яўляецца няспынны зыход хрысціянаў. Некалькі пазітыўных падзей недастаткова для таго, каб спыніць хрысціянскую эміграцыю”, - адзначыў у сваім лісце ў падтрымку хрысціян пражываючых у Святой Зямлі кардынал Сандры.







All the contents on this site are copyrighted ©.