2011-03-21 11:04:29

Аўстрыя: пленарнае пасяджэнне епіскапату краіны


RealAudioMP3 21-24 сакавіка ўпершыню за ўсю гісторыю існавання Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Аўстрыі яе вясновае пленарнае пасяджэнне адбудзецца ў паўднёва-цірольскім горадзе Брыксэне, паведаміла аўстрыйскае агенцтва "Kathpress".

На парадку дня - пытанні злоўжывання сярод святароў, разгляд бягучых сацыяльных пытанняў і выбары ў раду канферэнцыі.

Па паведамленні кардынала Крыстафа Шонборна, арцыбіскупа Венскага, цэнтральнай тэмай форуму будзе рэалізацыя мер па барацьбе з сексуальнымі злоўжываннямі у Каталіцкім Касцёле.

Пасяджэнне аўстрыйскіх біскупаў пачнецца 21 сакавіка ў семінарыі Брыксэна. 22 сакавіка ў мясцовай катэдры адбудзецца св. Імша, якую ўзначаліць кардынал Крыстаф Шонборн, старшыня біскупскай канферэнцыі Аўстрыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.