2011-03-20 13:49:24

Святы Айцец заклікае да міру ў Лівіі


RealAudioMP3 Пасля благаслаўлення і малітвы “Анёл Панскі”, Святы Айцец зрабіў заклік за мір у Лівіі. Заклікаў палітыкаў і вайскоўцаў, якія ўдзельнічаюць ў мілітарнай акцыі ў гэтай краіне, каб запэўнілі бяспеку насельніцтву гэтай краіны.

“У апошнія дні трывожныя паведамленні з Лівіі таксама выклікалі і ў мяне неспакой і боязі. Я маліўся ў гэтых інтэнцыях да Пана падчас духоўных практыкаванняў.

У цяперашні час з вялікай трывогай сачу за апошнімі падзеямі. Малюся за тых, хто ўдзельнічае ў драматычнай сітуацыі ў гэтай краіне. Заклікаю ўсіх палітычных і ваенных кіраўнікоў, каб клапаціліся пераш за ўсё аб цэласнасці і бяспецы грамадзян Лівіі і забяспечылі доступ для гуманітарнай дапамогі. Хачу запэўніць жыхароў аб маёй блізкасці. Прашу Бога, каб як мага хутчэй над Лівіяй і ва ўсім рэгіёне Паўночнай Афрыкі з’явіўся гарызонт міру і гармоніі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.