2011-03-20 13:28:21

Бэнэдыкт ХVI заклікае да змены жыцця і наследавання Хрыста


RealAudioMP3 20 сакавіка на Плошчы св. Пятра папа Бэнэдыкт ХVI традыцыйна сустрэўся з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”. Сёння Каталіцкі Касцёл святкуе Перамяненне Пана У сваіх разважаннях, перад малітвай, Святы Айцец падкрэсліў, што “таксама і мы ўдзельнічаем у гэтым Перамяненні”.

Дарагія браты і сёстры!

Дзякую Пану за тое, што дазволіў мне ў мінулых днях удзельнічаць у Велікапосных рэкалекцыях і я ўдзячны усім тым, што суправаджалі мяне ў гэтым малітвай. Сённяшняя нядзеля, другая нядзеля Вялікага посту, званая Перамяненнем Пана, таму што Евангелле расказвае нам аб гэтай вялікай таямніцы з жыцця Хрыста. Пасля прадказання вучням сваіх мукаў, “Узяў Езус Пятра, Якуба і Яна, брата ягонага, і павёў іх адных на высокую гару. І перамяніўся перад імі, а аблічча Ягонае заззяла, як сонца, і адзенне Ягонае стала белае, як святло” (Мц. 17,1-2). У адпаведнасці з пачуццямі, сонечнае святло з’яўляецца найбольш інтэнсіўным у прыродзе, але паводле духа, вучні ўбачылі на кароткі час, блеск яшчэ больш інтэнсіўны, - блеск Боскай славы Езуса, які асвятляе ўвесь гісторыю збаўлення. Святы Максім Спаведнік гаворыць, што “адзенне, калі стала белым, мела сімвал словаў Святога Пісання, якое стала ясным, празрыстым і яркім”. (Ambiguum 10: PG91, 1128 Y)

Евангелле гаворыць, што побач з перамененым Езусам, “з’явіліся ім Майсей і Ілля, і размаўлялі з Ім” ( Мц. 17,3); Майцей і Ільля постаці Закону і Прарокаў. Тады Пётр радуючыся ўсклікнуў: “Пане, добра нам тут быць. Калі хочаш, я зраблю тут тры шатры: адзін для Цябе, адзін для Майсея і адзін для Іллі“( Мц.17,4). Але святы Аўгустын кажа, што ёсць толькі адзін дом: Хрыстос; Ён “ёсць Словам Божым, Словам Божым у Законе, Словам Божым у Парокаў”. (Sermo De Verbis Ev. 78,3). На самой справе сам Бог усклікае: “Гэта Сын Мой Умілаваны, якога Я ўпадабаў. Яго слухайце” (Мц. 17,5). У Перамяненні Езус не зменьваецца, але праяўляе сваю боскасць ёсць яно “глыбокім ўзаемапранікненнем яго быцця з Богам, які становіцца чыстым святлом. У сваім абяднанні з Айцом, Езус сам стаецца Святлом ад Святла” ( Gesu di Nazaret 357). Пётр, Якуб і Ян раздумваючы аб боскасці Пана, падрыхтоўваюцца да скандлу крыжа, як спяваецца аб гэтым у антычным гімне:”На гары ты перамяніўся і Твае вучні, паколькі былі да гэтага здольныя , абажалі тваю хлаву, каб бачачы Цябе ўкрыжаванага, зразумелі, што Твае мукі былі добраахвотнымі і каб абвяшчалі свету, што ты сапраўды святло Айца”. ( Mineia, t.6- Roma 1901,341)

Дарагія сябры, таксама і мы удзельнічаем у гэтым бачанні і ў гэтым звышнатуральным дары, калі молімся і слухаем Слова Божае. Асабліва ў гэты час Вялікага посту, заклікаю вас каб, як напісаў Слуга Божы Павел VI, “адказаць на Божы заклік да пакаяння пры дапамозе некаторых добраахвотных учынкаў, па-за адмовамі, што накінутыя нягодамі у паўсядзённым жыцці” ( Cost.ap. Paenitemini, 17). Упрошвайма Панну Марыю, каб дапамагала нам заўсёды слухаць і наследаваць Пана Езуса, аж да мукаў і крыжа, каб мець долю ў Яго славе.








All the contents on this site are copyrighted ©.