2011-03-19 16:13:34

“Octava Dies”. Землятрус і атамная элетрастанцыя


RealAudioMP3 Дырэктар нашага радыё кс. Фэдэрыко Ламбардзі выказаў сваё меркаванне адносна землятрусу ў Японіі і атамных электарстанцыях, што там знаходзяцца.

У сваёй штотыднёваё рубрыцы “Octava Dies”, кс. Ламбардзі заўважае, што “рэпартажы з японскай трагедыі ад даўна нас кранаюць і ставяць многія пытанні”. Гэта трагедыя выклікае ў нас успаміны аб драматычным цунамі ў Індыйскім акіяне шасці гадовай даўніны, што спрычыніла вялікую колькасць ахвяр: мора пакут і болю, якія выклікалі нашыя спачуванні, нашу салідарнасць і нашыя малітвы.

“У апошнія дні, - нагадвае кс. Ламбардзі, - ўвага сусветнай грамадскаці прыкавана да катастрофы атамнай элетрастанцыі. Японцы паказалі, што навучыліся спраўляцца з прадбачанымі рызыкамі землятрусу ў найлепшы спосаб, маючы канструкцыю будынкаў здольных вытрымаць моцныя зрушэнні зямлі. У іншых краінах такія зрушэнні выклікалі б яшчэ большыя смяротныя ахвяры”

Дырэктар нашага радыё далей заўважае, што “нават японскі тэхнічны прагрэс паказаў свой слабы пункт, у нейкім сэнсе нечаканы. Дастаткова было, каб адна з 50 атамных электрастанцый была сур’ёзна пашкоджана ад землятрусу, каб выклікаць новую хвалю пагрозы. Страх цяпер, акрамя землятрусу, выкліканы іншай смяротнай пагрозай для цэлага свету, радыяцыяй. Атамная энергетыка з’яўляецца вялікім рэсурсам, які чалавек намагаецца выкарыстаць для сябе, але калі ён губляе кантроль над сітуацыя,.энергія рэсурсаў накіроўваецца на самога чалавека. Ніхто не ведае лепш за японцаў, чым з’яўляюцца наступствы некантраляванай энергіі для жыцця чалавека. Бяспека атамных элетрастанцый і нагляд над радыеактыўнымі адыходамі ніколі не можа быць поўным. Справядліва і неабходна зноў задумацца над належным выкарыстаннем тэхналагічнай сілы, над яе рызыкамі, над самой цаной, якой можа стаць і жыццё чалавека. Папа Бэнэдыкт ХVI часта аб гэтым прыпамінае ў сваіх навучаннях”, - адзначыў кс. Ламбардзі.

Сёння на японскай АЭС жменька герояў, шчодра ахвяроўвае сваё жыццё, каб выратаваць іншых. аддаюцца выратаванню як пажарнікі 11 верасня 2001 года ў Нью Ёрку. Як і тады, салідарная любоў да іншых, нават коштам жыцця, з’яўляецца сапраўдным святлом у цемры трагедыі. Паказвае нам кірункак магчымага выйсця. Гэта той самы кірунак разам з укрыжаваным Езусам, які вядзе нас да Уваскрасення”, - завершыў свае разважанні кс. Ламбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.