2011-03-19 16:15:42

“L’Osservatore Romano”: Папа як тэалог не меў ніякіх сумненняў адносна цэлібата


RealAudioMP3 Сённяшнее выданне “L’Osservatore Romano” адзначае, што папа Бэнэдыкт ХVI “яшчэ як малады тэолаг ніколі не меў ніякіх сумненняў наконт цэлібату святароў”. Ватыканская газета апублікавала артыкул, з якога вынікае, што ксёндз Ёзэф Ратцынгер не падпісаў у 1970 годзе Мемарандума нямецкіх тэолагаў, які падрыхтоўваў дыскусію на тэму цэлібата.

Па дадзеных газеты гэта дазваляе “лепш ацэньваць паведамленні, якія з’явіліся ў розных сродках масавай інфармацыі, згодна з якімі, менавіта ў 1970 годзе ксёндз прафесар Ратцынгер меў высказацца ў карысць добраахвотнага цэлібату святароў”.

Ватыканская газета “L’Osservatore Romano” ў 1970 годзе апублікавала артыкул, у якім ксёндзе Ратцынгер пісаў аб “крыжы як цэнтры хрысціянскага святарства”. “... Святарства не ёсць супярэчным сведчанню Новага Запавету, але ў ім трывала замацавалася”, - напісаў у сваім артыкуле будучы Папа. Ён адзначыў, што “ніхто не можа запярэчыць, што ў гісторыі Касцёла заўсёды з’яўляліся знакі цемры, але не падвяргаюць яны ў сумненне святарства, якое было нам перададзена як заданне”.








All the contents on this site are copyrighted ©.