2011-03-19 16:09:33

У Ватыкане завершыліся велікапосныя рэкалекцыі


RealAudioMP3 У суботу 19 сакавіка, ва ўрачыстасць св. Юзафа, апекуна паўсюднага Касцёла і ў дзень імянін Ёзэфа Ратцынгера, завершыліся Велікапосныя рэкалекцыі Рымскай Курыі, ў якіх прымаў удзел папа Бэнэдыкт ХVI. Запрошаны у гэтым годзе весці духоўныя практыкаванні айцец Франсуа-Мары Летэль, выкладчык Папскага тэалагічнага факультэта “Teresianum” і сакратар Папскай тэалагічнай акадэміі, тэмай сваіх разважанняў абраў: “Святло Хрыстова ў сэрцы Касцёла- Ян Павел ІІ і тэалогія святых”.

Сёлетнія рэкалекцыі былі звязаны з беатыфікацыяй Яна Паўла ІІ, якая адбудзецца 1 мая гэтага года.








All the contents on this site are copyrighted ©.