2011-03-18 11:02:32

Харватыя: епіскапат занепакоены беспарадкамі ў краіне


RealAudioMP3 Харвацкія каталіцкія біскупы выказалі занепакоенасць з нагоды беспарадкаў, якія працягваюцца ў краіне. Іерархі скіравалі алмысловую заяву, прынятую на прайшоўшым вясновым пасяджэнні біскупскай канферэнцыі.

Касцёл, гаворыцца ў дакуменце, усведамляе сур'ёзнасць сітуацыі ў краіне і заклікае палітыкаў, прадпрымальнікаў і СМІ да падтрымання міру і стабільнасці ў краіне.

Ужо чацвёрты тыдзень у шэрагу гарадоў Харватыі праходзяць дэманстрацыі з патрабаваннем адстаўкі кансерватыўнага ўрада і правядзення датэрміновых выбараў.

Біскупы нагадалі ў сваім дакуменце, што ў пачатку лета ў краіну прыбудзе з візітам папа Бэнэдыкт XVI. 4 чэрвеня ў Нацыянальным тэатры ў Заграбе ён сустрэнецца з палітыкамі, прадстаўнікамі культуры і эканомікі.







All the contents on this site are copyrighted ©.