2011-03-18 13:37:47

Рэформа ў Ордэне езуітаў


RealAudioMP3 Генерал Ордэна езуітаў, іспанскі святар Адольфа Нікалас абвясціў у лісце, накіраваным усім членам ордэна, аб рэструктурызацыі курыі ордэна, паведамляе партал Аciprensa.

Змены закрануць, галоўным чынам, сакратарыяты курыі. Акрамя таго, кс. Адольфа Нікалас абвясціў аб стварэнні трох галоўных сакратарыятаў, якія будуць адказваць за вучэнне, правасуддзе і супрацоўніцтва з іншымі службамі. Разам з тым, будзе заснаваны сакратарыят, які адказвае за падтрыманне адмысловых формаў апостальскай дзейнасці езуітаў і адукацыю.

Таксама кіраўнік ордэна паведаміў аб заснаванні "невялікай камісіі" унутры генеральнай рады, якая будзе вырашаць некаторыя пытанні, звязаныя з місіяй. У яе склад увойдуць 3 члены галоўных сакратарыятаў, 2 агульных дарадцы і кіраўнік.







All the contents on this site are copyrighted ©.