2011-03-18 10:55:57

Германія: біскупы патрабуюць забароны генетычнага тэсціравання эмбрыёнаў


RealAudioMP3 17 сакавіка Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Германіі, завяршаючы працы вясновага пленарнага пасяджэння ў Падэрборне, яшчэ раз звярнулася да парламента краіны з прапановай забараніць перадімплантацыйную генетычную дыягностыку. Нямецкія біскупы лічаць, што з дапамогай генетычнага тэсціравання эмбрыёнаў ажыццяўляецца не толькі адбор, але і забойства чалавечага жыцця,.

На днях у Бундэстагу пачынаецца абмеркаванне новага закона аб генетычным тэсціраванні эмбрыёнаў. Дэпутатамі будуць разгледжаны тры праекты: ад дазваляючага з досыць жорсткімі абмежаваннямі да забараняючага. Прыхільнікамі поўнай забароны перадімплантацыйнай дыягностыкі ў Германіі з'яўляюцца Каталіцкі Касцёл і Лютэранская Царква.

У іншых еўрапейскіх краінах такі метад дыягностыкі заканадаўча дазволены, але з рознай ступенню абмежаванняў.







All the contents on this site are copyrighted ©.