2011-03-18 11:29:40

Біскупы Беларусі заклікаюць да салідарнасці з Японіяй


RealAudioMP3 Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі заклікала да салідарнасці з японскім народам у сувязі з апошнімі падзеямі ў гэтай краіне, якія адбыліся там 11 сакавіка гэтага года. Землятрус і цунамі “знішчылі тысячы дамоў, сотні тысяч людзей засталіся без даху над галавой і якой-небудзь дапамогі. Тыя, хто перажыў стыхію, падвержаны радыёактыўнаму ўздзеянню”, - нагадваюць іерархі.

Яны звяртаюцца да вернікаў, “каб памяталі ў сваіх малітвах аб ахвярах гэтай катастрофы, як загінуўшых, так і жывых”.

Біскупы нагадваюць, “што пацярпелыя людзі патрабуюць матэрыяльнай дапамогі”. “Так, як 25 гадоў таму пасля забруджвальнага выбуху на Чарнобыльскай АЭС мы атрымалі дапамогу ад людзей неабыякавых да чалавечых пакут, таксама сёння японскі народ чакае нашай дапамогі”, - пішуць у сваім паведамленні іерархі.







All the contents on this site are copyrighted ©.