2011-03-17 13:57:12

Пакістанскія хрысціяне пераходзяць у іслам, каб пазбегнуць гвалту


RealAudioMP3 Ад 20 да 25 хрысціянаў у Пакістане кожны тыдзень адмаўляюцца ад Хрыста, падпісваючы дакумент, у якім яны прызнаюцца, што добраахвотна прымаюць іслам і абавязваюцца застацца ў гэтай рэлігіі да канца жыцця, піша выданне “The Toronto Star”.

Менавіта з-за страху стаць ахвярай расправы фанатычна настроеных мусульман, людзі, асцерагаючыся за сваё жыццё і бяспеку сваіх дзяцей, вымушаныя публічна адмаўляцца ад хрысціянскай веры. Пры гэтым, нованавернутыя мусульмане атрымліваюць адпаведныя дакументы, якія сведчаць аб іх пераходзе у іслам. Яны прадстаўляюць магчымасць жыць у мусульманскай абшчыне і па сутнасці гарантуюць больш бяспечнае існаванне.

Хоць немагчыма дакладна ўказаць, колькі выпадкаў адрачэння ад Хрыста было выклікана пагрозамі і страхам, актывісты ў галіне правоў чалавека адзначаюць, што ў рэгіёне не рэдкасць выпадкі, калі для маладых жанчын-хрысціянак гвалтоўная ісламізацыя становіцца вынікам выкрадання і прымусу да шлюбу з мужчынамі-мусульманамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.