2011-03-17 14:17:55

Апостальская Сталіца: ініцыятыва “Падворак язычнікаў”


RealAudioMP3 24-25 сакавіка 2011 г. у Парыжы, Папская рада па культуры пачынае новую ініцыятыву, якая называецца “Падворак язычнікаў”. Яна мае на мэце, між іншым, развіццё дыялога паміж веруючымі і няверуючымі, спрыянне павазе да годнасці чалавека, а таксама ўключэнне ў ініцыятыву ўніверсітэтаў, даследчых цэнтраў і міжнародных арганізацый.

Першая сустрэча, у рамках праекту “Падворак язычнікаў” адбудзецца 24 сакавіка ў сядзібе ЮНЕСКА у сталіцы Францыі. Месца правядзенне першага форуму звязана з тым, што менавіта Парыж утрымлівае ў сабе вялікую спадчыну эпохі Асветы. 25 сакавіка адбудуцца мерапрыемствы ў Сарбонскім універсітэце і Французскай Акадэміі Навук.

На заканчэнне мерапрыемстваў адбудзецца дыскусія, а потым святкаванне каля парыжскай базылікі Нотр-Дам. Падчас святкавання да прысутных, праз пасрэдніцтва тэлемосту, звернецца папа Бэнэдыкт XVI.







All the contents on this site are copyrighted ©.