2011-03-17 13:04:12

Англамоўны свет адзначае юбілей класічнага перакладу Бібліі


RealAudioMP3 У 1611 годзе была апублікавана “Біблія караля Якава” – англійскі пераклад Бібліі, які лічыцца адным з лепшых перакладаў Святога Пісання – з ім як па майстэрству, так і па ўздзеянні на нацыянальную культуру можа параўнацца хіба што толькі нямецкі пераклад, зроблены Марцінам Лютэрам.

Хоць цяпер старажытная мова Бібліі з 1611 года разумеецца з цяжкасцю і большасць агельскамоўных чытачоў звяртаецца да Святога Пісання ў іншых перакладах, “Біблія караля Якава” захоўвае сваё значэнне – хаця б таму, што з яе ўзятыя ўсе тыя біблейскія цытаты, якія прысутнічаюць у мове любога еўрапейца, часта незаўважальна для яго самога. У ангельскай і амерыканскай культуры пастаяннае чытанне Бібліі было на працягу стагоддзяў практычна абавязковым для добрапрыстойнага грамадзяніна.

У бібліятэцы брытанскага горада Норвіч 10 красавіка пачнецца 72-гадзінны марафон, на працягу якога 68 чалавек, змяняючыся, прачытаюць ўсю “Біблію караля Якава”. Пачне чытанне англіканскі біскуп Норвічу Грэхам Джэймс, а скончыць архідыякан Норвічскі Іан Мак-Фарлейн.







All the contents on this site are copyrighted ©.