2011-03-16 14:17:42

Ірландыя: назравае канфлікт паміж Касцёлам і новым урадам


RealAudioMP3 Адзін з каментатараў амерыканскага штомесячніка “Catholic World Report” паведамляе, што паміж новым урадам Ірландыі і мясцовым Каталіцкім Касцёлам можа ўзнікнуць канфлікт у сувязі з запланаванымі сацыяльнымі рэформамі ў краіне.

Правацэнтрысцкая партыя, якая выйграла парламенцкія выбары, для сфарміравання ўрада ўвайшла ў кааліцыю з партыяй Лейбарыстаў. У праграме новага ўрада, лібэралізацыя заканадаўства ў шэрагу сацыяльных пытанняў. Яна ўключае ў сябе легалізацыю гомасексуальных саюзаў і змяншэнне ўплыву Касцёла на адукацыю.

Новая кааліцыя, абвясціла таксама аб зменах у Канстытуцыі краіны, паводле якіх павінна быць выключаны: спасылка на Бога і паняцце злачынства блюзнерства, а гомасексуальныя пары павінны атрымаць тыя ж правы што і сужэнствы.

У Канстытуцыі Ірландыі ёсць запіс аб абароне сям’і, як асноўнай ячэйкі грамадства. Закон гэтай краіны дазваляе аборт толькі ў тых выпадках, калі жыццю маці пагражае небяспека.







All the contents on this site are copyrighted ©.