Сёння, Мітрапаліт
Тадэвуш Кандрусевіч паведаміў аб цяжкім стане здароўя кардынала Казіміра Свёнтка.
Арцыбіскуп заклікае ўсю каталіцкую супольнасць і людзей добрай волі да малітвы за
першага кардынала за ўсю гісторыю каталіцызму ў Беларусі.
19 мая 2010 г. 95-гадовы
кардынал зламаў шыйку сцягна, пасля чаго іерарху былі зроблены аперацыі ў Мінску і
Любліне, а потым яго чакала доўгая рэабілітацыя ў Польшчы. Толькі ў студзені 2011
г. кардынал Казімір Свёнтэк змог вярнуцца ў Пінск.
Ужо 7 сакавіка ў памяшканні
Пінскай курыі кардынал сустрэўся з усімі біскупамі Беларусі. Аднак на днях іерарх
перажыў паўторны пералом і чарговую аперацыю.
Далучым нашу малітву да змаганняў
урачоў. Маці Міласэрнасці, якой кардынал даручыў сваё біскупскае служэнне, выпрасі
ў свайго Сына ласку здароўя для нашага ахвярнага пастыра.