Саўдаўская Аравія – галоўны спонсар прапаганды ісламу на Захадзе
За апошнія 30 гадоў
Саўдаўская Аравія прызначыла больш за 100 мільярдаў долараў на прапаганду ісламу на
Захадзе. Паводле ацэнак аналітыкаў, гэта ў два разы больш за тое, што выдаў былы Савецкі
Саюз на сваю прапаганду падчас халоднай вайны.
Мэтай фінансавай падтрымкі
саўдаўскіх шэйхаў з’яўляюцца, перш за ўсё, амерыканскія ўніверсітэты. Рэкордным у
гэтым дачыненні быў 2005 год. Буйнейшыя амерыканскія ўніверсітэты атрымалі мільёны
долараў. Напрыклад Гарвардскаму і Джорджтаўнскаму было выдзелена па 30 мільёнаў долараў.
Па дадзеных італьянскай газеты “Il Foglio”, Цэнтр хрысціянска-мусульманскага
пагаднення, які існуе ў Джоржтаўнскім універсітэце, сёння лічыцца найбольш актыўным
цэнтрам антыізраільскай і антыамерыканскай прапаганды ў Вашынгтоне.
Варта адзначыць,
што ў самой Саўдаўскай Аравіі, настолькі шчодрай для заходніх інтэлектуалаў, існуе
вялікі ўзровень непісменнасці. Пісаць і чытаць умее там менш паловы грамадзян. Акрамя
таго, у краіне, якая распаўсюджвае ісламскую культуру за мяжой, нішчацца ўсякія праявы
хрысціянства. Хоць колькасць паслядоўнікаў Хрыста складае тут больш за 2 мільёны,
гэта значыць 7 працэнтаў насельніцтва, яны не маюць ні аднаго Касцёла, капліцы ці
малітоўнага дома.
Тая ж Саудаўская Аравія, якая ў заходнім свеце будуе мячэці
і часта спасылаецца на ідэю дыялогу, на сваёй тэрыторыі захоўвае строгую забарону
любой рэлігіі, акрамя ісламу. Пад страхам смяротнага пакарання жыхары Саўдаўскай Аравіі
не маюць права змяняць рэлігію.