2011-03-16 15:04:55

Міратворчая арганізацыя: “Вырашыць праблемы ў Лівіі складана, але магчыма”


RealAudioMP3 “Вырашыць праблемы ў Лівіі складана, але магчыма”, - сцвярджае Флавіо Лоцці, каардынатар арганізацыі “Стол супакою”. Гэта арганізацыя прапаноўвае міжнароднай супольнасці (ААН, Еўрасаюзу, Лізе арабскіх краін, Афрыканскаму саюзу) серыю ініцыятыў, сярод якіх: “упэўненая дзейнасць па спыненні гвалту у краіне, неадкладная накіраванне ў Лівію назіральнікаў ААН, забеспячэнне патрабуючага насельніцтва неабходнай гуманітарнай дапамогай, кантроль за выкананнем дзяржавамі правілаў эмбарга на пастаўкі зброі ў Лівію”.

Каб прадухіліць вайну і генацыд, на погляд арганізацыі “Стол супакою”, “неабходна выпрацаваць сістэму, якая дазволіць прадбачыць, з’яўленне небяспечных канфліктаў: інструмент пасрэдніцтва; міжнародную паліцыю, ваенныя і грамадзянскія сілы ААН, якія б змаглі ўмяшацца і прадухіліць распаўсюджванне гвалту. Акрамя таго неабходна накіраваць у зону канфлікту групы міратворцаў і пакараць усіх вінаватых у генацыдзе і ваенных злачынствах. Неабходна, каб Еўропа казала ў адзін голас аб пытаннях міжнароднай палітыкі, і прыкладала намаганні, каб краіны Паўночнай Афрыкі і Блізкага Усходу былі ў стане мірна перажыць перыяд пераходу да дэмакратыі”, - адзначыў Флавіо Лоцці.







All the contents on this site are copyrighted ©.