Вялікабрытанія: каля 900 англіканаў пяройдуць у Каталіцкі Касцёл
15 сакавіка Канферэнцыя
Каталіцкіх Біскупаў Англіі і Уэльса паведаміла, што каля 900 вернікаў Англіканскай
Царквы выказалі жаданне падчас святкавання Вялікадня перайсці ў Каталіцкі Касцёл.
Сярод іх 61 святар, паведамляе агенцтва “KIPA”.
Толькі ў ангельскім горадзе
Брэнтвудзе аб сваім пераходзе ў Персанальны Ардынарыят заявіла 240 чалавек, таксама
167 чалавек – у лонданскім раёне Соузвэрк, і 100 – у Бірмінгеме.