2011-03-16 14:33:34

Бэнэдыкт XVI павіншаваў італьянскі народ з 150-годдзем аб’яднання краіны


RealAudioMP3 16 сакавіка 2011 г. Бэнэдыкт XVI скіраваў віншавальнае пасланне прэзідэнту Італьянскай Рэспублікі, спадару Джорджыо Напалетано з нагоды 150-годдзя палітычнага аб’яднання краіны. У пасланні Пантыфік звярнуў увагу на ролю хрысціянства і Касцёла ў гісторыі італьянскага народа. “Аб’яднанне Італіі, якое адбылося ў ХІХ ст., паспрыяла фарміраванню нацыянальнай ідэнтычнасці. У ёй хрысціянства адыграла рашучую ролю”, - адзначыў Святы Айцец. Пантыфік нагадаў, аб ролі хрысціянства для сярэдневечных адукацыйных устаноў, развіцця медыцыны, мастацтва. Ён нагадаў аб асабістай святасці такіх славутых італьянцаў як Францыск Асізскі і Кацярына Сіенская, а такасама аб ролі, якую адыгралі католікі ў фарміраванні адзінай дзяржавы ў эпоху італьянскага Адраджэння.

Акрамя таго, Папа закрануў так званае “Рымскае пытанне” і яго наступствы для індывідуальнага і калектыўнага сумлення католікаў Італіі. Бэнэдыкт XVI адзначыў, што “ў перыяд, калі католікі не маглі займацца палітыкай, яны зрабілі вялікі ўклад у развіццё адукацыі, медыцыны, сацыяльнай эканомікі, што паспрыяла фарміраванню салідарнага і паяднанага грамадства”.

Бэнэдыкт XVI нагадаў аб ролі католікаў у распрацоўцы тэксту італьянскай Канстытуцыі, прынятай у 1947 г. “Яна стала фундаментам для вялікай працы, якую зрабілі католікі ў палітычнай, сацыяльнай, эканамічнай сферах,” – адзначыў Папа.

“Прынцыпы якія кіруюць адносінамі паміж Касцёлам і палітычнай супольнасцю заключаюцца ў ясным падзеле сфераў дзейнасці і ў цесным супрацоўніцтве. Як кажа Другі Ватыканскі Сабор, абодва гэтыя прынцыпы “знаходзяцца на служэнні асабістаму і грамадскаму пакліканню тых жа людзей”. У гэтым супрацоўніцтве, Касцёл не толькі робіць уклад у развіццё грамадскай супольнасці, але таксама ў тое, што спрыяе дабру сям’і, культуры, нацыянальнага і міжнароднага эканамічнага і грамадскага жыцця”, - адзначыў Пантыфік у сваім віншавальным лісце з нагоды 150-годдзя палітычнага аб’яднання Італіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.