2011-03-15 14:33:55

“Тыбецкі ўрад у выгнанні” адобрыў сыход Далай-ламы


RealAudioMP3 “Тыбецкі ўрад у выгнанні”, які змяшчаецца ў Індыі прыняў 15 сакавіка адстаўку Далай-ламы ХIV з пасады неафіцыйнага палітычнага лідэра кабінета міністраў, перадае “ИТАР-ТАСС”.

Прэм'ер-міністр кабінета Самдхонг Рынпочэ ад імя “ўрада ў выгнанні” заявіў аб рашэнні задаволіць просьбу Далай-ламы адмовіцца ад палітычнага кіраўніцтва дзейнасцю гэтага выканаўчага органа. За гэта аднагалосна выказаліся сем міністраў тыбецкага ўрада.

У той жа час некалькі дэпутатаў “парламента Тыбета ў выгнанні” заявілі аб сваёй нязгодзе з сыходам Далай-ламы з пасады палітычнага кіраўніка ўрада. Паколькі менавіта ад парламента залежыць канчатковае рашэнне аб адстаўцы Далай-ламы, яго сыход пакуль застаецца пад пытаннем. Гаворачы аб гэтым, прэм'ер-міністр Рынпочэ быў вымушаны прызнаць, што менавіта “за парламентам, які абраны народам Тыбету і прадстаўляе яго інтарэсы, застаецца галоўнае слова”. “Народ не гатовы прыняць адстаўку Далай-ламы, і таму тыбецкі парламент наўрад ці пагодзіцца адобрыць яе”, - мяркуе Рынпочэ.







All the contents on this site are copyrighted ©.