2011-03-15 15:02:06

Маскоўскі Патрыярхат станоўча аб візіце кардынала Коха


RealAudioMP3 У Маскоўскім Патрыярхаце лічаць прадуктыўным першы візіт кіраўніка Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынала Курта Коха ў Расію. "Напярэдадні адбылася сустрэча кардынала са старшынёй Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Мітрапалітам Валакаламскі Іларыёнам. Яна мела важнае значэнне для развіцця адносін паміж Рускай Праваслаўнай Царквой і Рымска-Каталіцкім Касцёлам", - заявіў сакратар па міжхрысціянскіх адносінах айцец Дзімітрый Сізаненка.

Падчас сустрэчы абмяркоўваліся канкрэтныя меры па ўрэгуляванні канфлікту паміж праваслаўнымі і грэка-католікамі на Украіне, неабходнасць сумеснай працы над выклікамі секулярнага грамадства, процідзеянне хрысціянафобіі ў Еўропе і іншых рэгіёнах свету.

Як чакаецца, заўтра кардынал Кох сустрэнецца з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам. Асноўная мэта яго візіту ў Маскву - знаёмства з традыцыямі і сучасным жыццём Рускай Праваслаўнай Царквы.







All the contents on this site are copyrighted ©.