2011-03-15 11:18:21

Каталіцкі Касцёл у Мексіцы губляе вернікаў


RealAudioMP3 Паводле статыстычных дадзеных, прадстаўленых у артыкуле біскупа Сан Крыстабаля дэ лас Касас Фэліпэ Арысмэндзі Эсківэля, працэнт католікаў у Мексіцы імкліва змяншаецца, Каталіцкі Касцёл у краіне працягвае губляць вернікаў. Нэапратэстанцкія супольнасці, наадварот, растуць, паведамляе агенцтва “Zenit”.

Статыстыка, якая змяшчаецца ў артыкуле, гаворыць, што калі ў 1950 г. католікамі ў Мексіцы сябе лічылі 98,21% насельніцтва, то на сённяшні дзень толькі 83,9%. Гэта на 4,32% менш у параўнанні з папярэднім дзесяцігоддзем. Колькасць членаў нэапратэстанцкіх супольнасцяў, насупраць нязменна расце: калі ў 1950 г. іх налічвалася ўсяго толькі 1,28%, у цяперашні час – 7,6%.

Біскуп Эсківэль сцвярджае, што вялікая частка католікаў, якія пакінулі Касцёл, далучылася да пратэстанцкіх супольнасцяў. Іерарха непакоіць таксама павелічэнне колькасці атэістаў ў краіне: у 2000 г. іх было 3,5%, цяпер – 4,6%.

Галоўнай прычынай страты Каталіцкім Касцёлам вернікаў біскуп назваў рэлятывізм, пануючы ў грамадстве, калі кожны імкнецца змяніць рэлігію на свой густ; адсюль велізарная колькасць новых сект, якія з'явіліся ў апошнія дзесяцігоддзі.







All the contents on this site are copyrighted ©.