2011-03-15 14:23:46

Кардынал Курт Кох знаходзіцца з візітам у Маскве


RealAudioMP3 У Маскве знаходзіцца з візітам кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. 14 сакавіка іерарх наведаў праваслаўныя храмы Крамля, сабор Хрыста Збаўцы і сустрэўся з кіраўніком Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату, мітрапалітам Іларыёнам.

Гэта была першая афіцыйная сустрэча ватыканскага іерарха з высокапастаўленым прадстаўніком Рускай Праваслаўнай Царквы. Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя пытанні, якія патрабуюць вырашэння ва ўзаемных адносінах. Вечарам таго ж дня кардынал Кох сустрэўся з выкладчыкамі і студэнтамі Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры, якая была створана ў сакавіку 2009 г. Яе рэктарам з’яўляецца мітрапаліт Іларыён. Задачай гэтай навучальнай установы з’яўляецца падрыхтоўка навуковых кадраў і супрацоўнікаў Сінадальнага аддзела знешніх царкоўных сувязяў. Каталіцкі іерарх адказаў на пытанні выкладчыкаў і студэнтаў навучальнай установы.

15 сакавіка старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству наведаў Троіца-Сергееву Лаўру, дзе знаходзяцца рэліквіі яе заснавальніка св. Сергія Раданежскага. Кардынал Кох наведаў таксама Духоўную акадэмію, якая знаходзіцца ў Сергеевым Пасадзе, і сустрэўся з яе рэктарам.







All the contents on this site are copyrighted ©.