2011-03-15 14:05:06

Германія: Тыдзень Братэрства аб’яднаў хрысціянаў і яўрэяў


RealAudioMP3 14 сакавіка ў нямецкім горадзе Міндэн сустрэліся прадстаўнікі Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Германіі, Рады Нямецкай Евангелічнай Царквы і артадаксальныя равіны у рамках традыцыйнага Тыдня Братэрства, які ў гэтым годзе быў прысвечаны сацыяльна-палітычным зменам у Германіі. Яго ўдзельнікі заявілі, што “секулярызацыя і прысутнасць ісламу ў краіне, з’яўляюцца адной з важных сацыяльных змен”. У дэбатах па сацыяльных тэмах былі абмеркаваныя асноўныя пытанні, якія тычацца не толькі інтэграцыйнай палітыкі але таксама і свабоды веравызнання.

Рэлігійныя дзеячы падкрэслілі неабходнасць “працягваць дыялог”, шукаць “ўзаемнага збліжэння, у прыватнасці з ісламам”, а таксама павялічваць намаганні ў барацьбе з расізмам, антысемітызмам і ксенафобіяй. “Магчымасці, якія стварае дэмакратычнае грамадства для плённага абмену паміж рэлігіямі, у рамках рэлігійнай свабоды”, - падкрэслілі яўрэйскія і хрысціянскія рэлігійныя дзеячы, - “павінны быць выкарыстаны свядома, каб дапамагчы дасягнуць мірнае суіснаванне паміж людзмі”.







All the contents on this site are copyrighted ©.