З нагоды трагічных
падзей у Японіі, некаторыя інфармацыйныя агенцтвы адзначаюць, што эпіцэнтр катастрафічнага
землятрусу знаходзіўся недалёка ад месца вядомых аб’яўленняў Маці Божай у Акіта.
Амерыканскае
каталіцкае інфармацыйнае агенцтва нагадвае ў гэтай сувязі пра марыйныя аб'яўленні
у Акіта каля Японскага мора, якія павінны былі стаць працягам Фацімы, і казалі аб
пагражаючых свету стыхійных бедствах. Візіі, звышнатуральнасць якіх пацвердзіў у 1982
годзе мясцовы ардынарый і дазволіў на публічнае аддаванне пашаны Маці Божай з Акіта,
былі ўдзелам законніцы, сястры Агнэс Сасагавы з кангрэгацыі Сясцёр служабніц Эўхарыстыі.
Падчас аб’яўленняў 1973 года, адно з якіх адбылося дакладна ў 56-ю гадавіну
апошняга аб’яўлення ў Фаціме, законніца ўбачыла незвычайнае святло, выходзячае з табернакулюм.
Сястра Агнэс убачыла і пачула Марыю, якая заклікала да малітвы за грэшнікаў, што маюць
патрэбу ў пакаянні і навяртанні.
"Гэта будзе пакаранне большае за патоп, непараўнальнае
ні да чаго, што бачыў свет. Агонь спадзе з неба і знішчыць большую частку чалавецтва,
добрых разам з дрэннымі, не шкадуючы ні святароў, ні вернікаў" - пачула візіянерка
ад Марыі.
Трэба сказаць, што найбольш пацярпела ад разбуральнага землятрусу,
выкліканага цунамі, каталіцкая дыяцэзія Сэндай.